Дакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні пакідае пасаду

25/04/2018 - 15:26

Як стала вядома Еўрарадыё, Андрэа Рыгоні пакідае пасаду Дакладчыка Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па сітуацыі ў Беларусі. Прычынай стала тое, што ён не быў пераабраны ў парламент Італіі. Адпаведна, італьянскі палітык не зможа больш браць удзелу ў працы ПАСЕ.

Як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе ПАСЕ, новага дакладчыка абяруць “крыху пазней”.

Нагадаем, Дакладчыкам ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні прызначаўся некалькі разоў. Першы раз у 2007 годзе, і ў гэтым статусе наведваў у 2009 годзе нашу краіну. Наступны яго візіт быў у Беларусь толькі праз пяць гадоў ― на пачатку 2016 года. А ў сакавіку 2017 года ён меў сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.

Андрэа Рыгоні быў “мяккім” крытыкам беларускіх уладаў і спрыяў паляпшэнню іміджа Беларусі ў Еўрасаюзе. Яго даклады па сітуацыі з правамі чадавека ў нашай краіне выклікалі шмат крытыкі з боку беларускіх праваабаронцаў і апазіцыі.

Інтэрв'ю Андрэа Рыгоні ў жывым эфіры Еўрарадыё:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі