Daimler AG адклікае тры мільёны дызельных Mercedes па ўсёй Еўропе

19/07/2017 - 15:18

Аўтавытворца Daimler AG адклікае больш за тры мільёны дызельных аўтамабіляў Mercedes-Benz па ўсёй Еўропе. Прычынай такога рашэння стала спрэчка з эколагамі, якія сцвярджаюць, што дызельныя аўтамабілі пры пэўных умовах кіравання робяцца небяспечнымі для атмасферы.

Уладальнікі "Мерсэдэсаў" атрымаюць апавяшчэнні пра неабходнасць наведаць сэрвісны цэнтр. Будуць адкліканыя амаль усе аўтамабілі ўласнай вытворчасці з дызелямі Еўра-5 і Еўра-6.

У машынах абновяць праграмнае забеспячэнне, і гэта мусіць скараціць шкодныя выкіды. Працэс абнаўлення зойме каля гадзіны і будзе для кліентаў цалкам бясплатным. Чаго нельга сказаць пра аўтавытворцу: Daimler AG заплаціць за мадэрнізацыю 220 мільёнаў еўра.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі