ДАІ не будзе забіраць нацыянальныя правы ў замежнікаў з відам на жыхарства

01/06/2016 - 08:47

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі цяпер не будзе забіраць нацыянальныя правы кіроўцы ў замежных грамадзян, якія стала пражываюць у нашай краіне. Адпаведная норма закладзеная ў пастанове Саўміна № 417 ад 30 траўня 2016 года. Дакумент сёння з’явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней замежныя грамадзяне павінны былі цягам 90 сутак абмяняць свае нацыянальныя пасведчанні кіроўцы на пасведчанне Рэспублікі Беларусь. Для атрымання беларускіх правоў яны здавалі ў ДАІ тэарэтычны экзамен, пасля чаго ў іх забіралі нацыянальныя правы і знішчалі гэтыя дакументы.

Цяпер нацыянальныя правы замежнікам будуць вяртаць, але пры гэтым яны па-ранейшаму абавязаныя будуць здаць экзамен і атрымаць беларускі дакумент з дазволам на кіраванне. Адабраць нацыянальныя правы могуць толькі ў тым выпадку, калі дакумент мае прыкметы падробкі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі