Да пяці гадоў турмы пагражае гомельскаму актывісту за фразу, сказаную ў судзе

04/01/2021 - 08:03
Уладзімір Няпомняшчых / Еўрарадыё 

Гомельскага актывіста, пенсіянера МУС і сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзіміра Няпомняшчых абвінавачваюць у пагрозе службовай асобе пры выкананні ёй службовых абавязкаў (ч. 1 арт. 366 КК РБ). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць да 5 гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць гомельскія праваабаронцы.

Алеся Жураўская

"Я нікому не пагражаў. Калі Васіленку судзілі за замену дзяржаўнага сцяга на плошчы, пасля прысуду я сказаў, што адказнасць за гэта будуць несці ўсе", — каментаваў да арышту свае словы 68-гадовы актывіст.

Уладзімір Няпомняшчых — былы міліцыянт, да 1992 года працаваў оперупаўнаважаным у Гомелі. Пасля выхаду на пенсію займаўся прадпрымальніцтвам. Уступіў у АГП.

У гэтым годзе спрабаваў высунуць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Беларусі, ішоў у кампанію як "кандыдат пратэсту". У чэрвені ён разважаў у эфіры Еўрарадыё, чаму не верыць у мірныя перамены і ці можа беларуская міліцыя перайсці на бок пратэстоўцаў.

Няпомняшчых не быў зарэгістраваны кандыдатам, таму што не змог сабраць дастатковую колькасць подпісаў. Але набыў вядомасць, у тым ліку і калі прыйшоў на тэледэбаты ў майцы "За Беларусь без Лукашэнкі". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі