Да канца года Віктар Марціновіч выдасць раман "Рэвалюцыя"

10/02/2020 - 10:47

Да канца 2020 года ў Віктара Марціновіча выйдзе новы раман "Рэвалюцыя". Пра гэта пісьменнік паведаміў у эфіры "Еўрарадыё". 

Раман, па словах Марціновіча, будзе выходзіць адначасова ў Беларусі і Расіі. Праўда, не выключана, што нямецкі варыянт кнігі выйдзе раней, бо пераклад ужо гатовы. 

На пытанне, ці звязаны раман з такой назвай з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі, аўтар адказаў катэгарычнай адмовай: падзеі твора адбываюцца не ў Беларусі.

Марціновіч дадаў, што пасля 40 гадоў аўтары звычайна становяцца "тугімі на сюжэты", але сам ён такой праблемы не адчувае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі