Будоўля маста ў Мінску / minsknews.by
У Мінску адкрыюць новы мост, які звяжа вялікі "спальнік" з суседнім мікрараёнам. Ён гатовы на 95%, рух абяцаюць запусціць да канца года.
Гэты пуцеправод з Каменнай горкі ў "Лебядзіны" стане адным з самых працяглых у Мінску. Яго даўжыня — 381 метр. А шырыня — па тры аўтамабільныя паласы ў кожным напрамку.
Да канца лістапада плануецца завяршыць маналітныя і асфальтабетонныя работы. А ў першай палове снежня пройдуць выпрабаванні з выкарыстаннем шматтонных грузавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут