Да +24°С, месцамі навальніцы: надвор'е ў Беларусі 24 чэрвеня

23/06/2024 - 15:58

Лета ў Беларусі / Еўрарадыё

Кароткачасовыя дажджы і слабы туман прагназуюць на панядзелак, 24 чэрвеня ў Беларусі. Умовы за акном будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса, якая прыйшла з захаду.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах Беларусі будзе згушчацца слабы туман.

Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Мінімальная тэмпература паветра ўночы — ад 10 да 16 градусаў цяпла, максімальная ўдзень — +19...+24 градусы. Атмасферны ціск будзе расці. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі