Да 10 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў чацвер

18/11/2026 - 15:28

Восень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 19 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Часам пройдуць дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 2-7 градусаў са знакам "плюс", удзень чакаецца 5-10 градусаў цяпла.

У пятніцу, 20 лістапада,надвор'е будзе таксама воблачнае, уначы — з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы, удзень — з пераходам на заходні ўмераны, месцамі — парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 0...+5 градусаў, удзень прагназуецца 3-9 градусаў вышэй за нуль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі