Украінскі контрнаступ пачаўся — Офіс Зяленскага

25/05/2023 - 08:35
Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua

Фінансіст прыватнай ваеннай кампаніі "Вагнер" Яўген Прыгожын апублікаваў відэа, дзе аддае байцам каманду адыходзіць у тыл. "Да 1 чэрвеня ўсе выходзім, адпачываем, рыхтуемся, а потым атрымаем новую задачу", — кажа ён. Некалькі дзён таму Прыгожын казаў, што з 25 траўня ПВК "Вагнер" пачне выходзіць з Бахмута. Таксама ён адзначыў, што яго байцы больш не будуць прымаць удзел у баявых дзеяннях на працягу двух месяцаў.

"Таму на Хромава мы не ідзем, на Іванаўскае не ідзем, мы перадаем свае пазіцыі Міністэрству абароны і з 25 чысла пакідаем зону баявых дзеянняў", — гаварылася ў аўдыёзапісе, які быў апублікаваны ў тэлеграм-канале.

Тым часам у Офісе ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага заявілі, што контрнаступ пачаўся. Пра гэта піша УНІАН са спасылкай на інтэрв'ю дарадцы кіраўніка Офіса Міхаіла Падаляка італьянскаму тэлеканалу Rai. Паводле Падаляка, контрнаступ УСУ ідзе ўжо некалькі дзён.

"Ужо некалькі дзён ідзе контрнаступ, ідзе інтэнсіўная вайна на 1500 кіламетрах мяжы, але дзеянні ўжо пачаліся", — падкрэсліў прадстаўнік Офіса Зяленскага. Пры гэтым ён запэўніў, што Украіна не будзе выкарыстоўваць заходнюю зброю супраць тэрыторыі РФ, але будзе прымяняць такое ўзбраенне для вызвалення захопленых Крыма і Данбаса.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі