Цярэшчанка: Гатовы прынесці прабачэнні ЦВК, калі суд абавяжа

16/09/2015 - 10:43

Віктар Цярэшчанка гатовы прызнаць, што падчас збору подпісаў за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты былі дапушчаныя парушэнні, калі гэта дакажа суд. У гэтым выпадку Цярэшчанка гатовы прынесці прабачэнні. Такую заяву удзельнік выбарчай кампаніі зрабіў перад пасяджэннем Вярхоўнага суда па яго скарзе на рашэнне ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам.

Раней Цэнтрвыбаркам прызнаў несапраўднымі большасць подпісаў, сабраных ініцыятыўнай групай Віктара Цярэшчанкі. У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці выявілі нямала подпісаў з мінскімі серыямі пашпартоў. У некаторых выпадках пазначанае несапраўднае месца рэгістрацыі выбаршчыка. У Гомельскай вобласці выявілі факты збору подпісаў людзей, якія не пражываюць у раёне, пазначаным у падпісных лістах. Таксама выяўленыя фіктыўныя подпісы. З Гродзенскай вобласці падалі подпісы памерлых людзей, а на Магілёўшчыне некаторыя падпісныя лісты падрабляліся пры дапамозе каляровага лазернага прынтэра, перадае БЕЛТА.

Фота: "Наша Ніва"

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі