Цягнік Ніца — Масква збіў жыхара Дзяржынска

12/01/2016 - 10:37

Цягнік Ніца — Масква збіў жыхара Дзяржынска. Здарэнне адбылося ўдзень 11 студзеня на перагоне Койданава — Фаніпаль. 29-гадовы мужчына, які быў у навушніках, загінуў, інфармуе БЕЛТА.

Яшчэ адзін няшчасны выпадак адбыўся на перагоне Пруды — Залессе. Пад таварны цягнік Маладзечна — Вільня трапіў мужчына. Ён пераходзіў чыгунку ў забароненым месцы.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі