ЦВК супраць публікацыі вынікаў галасавання на кожным выбарчым участку

23/07/2020 - 11:03

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прапанавала Цэнтрвыбаркаму публікаваць на яго сайце вынікі галасавання з кожнага выбарчага ўчастку. Пры гэтым спасылалася на практыку ўсіх суседніх краін, уключна з Расіяй і Украінай.

"Адкрыццё такіх звестак павысіць давер грамадскасці да вынікаў выбараў, а таксама пацвердзіць статус Беларусі як IT-краіны", мяркуе партыйны лідар Ігар Барысаў. Які адказ ён атрымаў? "У Цэнтральную камісію не прадстаўляюцца пратаколы ўчастковых камісій аб выніках падліку галасоў, у сувязі з чым інфармацыя па ўчастках на афіцыйным сайце не публікуецца", — цытата з дакумента.

nn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі