ЦВК паведаміў, колькі грошай на выбарчым рахунку Лукашэнкі

23/07/2020 - 18:33

Аляксандр Лукашэнка мае самы вялікі выбарчы рахунак. Як паведамляе Цэнтрвыбаркам, па стане на 22 ліпеня на рахунак кіраўніка Беларусі паступіла 237 994,84 рубля. Прычым на выбарчую кампанію было выдаткавана толькі 1 354,04 рубля. 

Другое месца займае Святлана Ціханоўская: на яе рахунак залічана 51 777,45 рубля, і ўжо 5 893,86 рубля выдаткавана на кампанію. 

На рахунак экс-дэпутаткі Ганны Канапацкай прыйшло 4 006 рублёў, і 3 044 было патрачана. 

Сяргей Чэрачэнь меў на рахунку 2 600 рублёў, але 2 501,58 ужо выдаткаваў на сваю агітацыю. 

Найменшыя паступленні на рахунак — у Андрэя Дзмітрыева: прыйшло 2 562 рублі, сышло 915,1 рубля. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі