CNN: Расія страціла да 10% вайсковай тэхнікі, сцягнутай для атакі на Украіну

09/03/2022 - 07:45

Расія страціла 8%-10% вайсковай тэхнікі, сцягнутай для атакі на Украіну. Такія даныя агучаны CNN са спасылкай на амерыканскую разведку. Гаворка ідзе пра танкі, бронетэхніку, самалёты, верталёты, артылерыю, грузавікі. Частка была знішчана ці пашкоджана. З украінскіх крыніц вядома, што нямала расійскай тэхнікі трапіла ў рукі Узброеных сіл Украіны і тэрытарыяльнай абароны.

Вайна ва Украіне працягваецца ўжо два тыдні. Па даных украінскага Мінабароны, на 9 сакавіка ўжо знішчана 49 расійскіх самалётаў, 81 верталёт, 317 танкаў, 1070 бронемашын, 120 адзінак артылерыйскіх сістэм.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі