Цімашэнка падтрымае Беларусь на шляху ў ЕС, калі стане прэзідэнткай Украіны

23/01/2019 - 12:38

Лідарка ўкраінскай партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка лічыць, што Беларусь, як і Украіна, павінна вызначыць Еўрасаюз прыярытэтным вектарам сваёй палітыкі. Пра гэта прэтэндэнтка на прэзідэнцкую пасаду заявіла ў каментары Радыё "Свабода"

"Я перакананая ў тым, што крок за крокам усе краіны, якія выйшлі з Савецкага Саюза, будуць набліжацца да еўрапейскіх каштоўнасцяў, у тым ліку да вельмі цеснай супрацы з тымі краінамі, якія ўваходзяць у Еўрасаюз. Украіна будзе не толькі сама праходзіць гэты шлях — набліжэнне і сяброўства ў Еўрасаюзе, а мы будзем рабіць так, каб усе краіны еўрапейскага кантыненту рана ці позна мелі магчымасць стаць часткай адной (еўрапейскай) сям’і", — акрэсліла сваё бачанне ўкраінскі палітык.

23 студзеня Цімашэнка падала ў Цэнтрвыбаркам дакументы для рэгістрацыі кандыдаткай у прэзідэнты.

Дарэчы, ЦВК Украіны зарэгістравала ўжо 13 кандыдатаў і разглядае дакументы яшчэ 15 прэтэндэнтаў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі