Ціманоўская выставіла на аукцыён сярэбраны медаль Еўрагульняў

09/08/2021 - 08:43

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская выставіла на аукцыён сярэбраны медаль II Еўрагульняў 2019 года. Усе атрыманыя сродкі будуць пералічаныя ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці — на падтрымку спартсменаў, пацярпелых ад дзеянняў уладаў нашай краіны, паведамляе тэлеграм-канал @zozhteam.

Стартавы кошт узнагароды — 5 тысяч долараў.

Ціманоўская набыла сусветную вядомасць у жніўні 2021-га, калі яна крытычна выказалася пра дзеянні беларускіх спартыўных чыноўнікаў. У выніку спартсменку адхілілі ад Алімпіяды і спрабавалі адправіць у Беларусь. Крысціна Ціманоўская звярнулася па дапамогу ў Міжнародны алімпійскі камітэт, які праводзіць расследаванне. Ціманоўская з Японіі прыляцела ў Польшчу, дзе ў яе будуць магчымасці для таго, каб далей займацца спортам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі