Святлана Ціханоўская выказала спачуванні народу Вялікабрытаніі і каралеўскай сям'і з нагоды смерці каралевы Лізаветы II.
"Яе Вялікасць каралева Лізавета была цвёрдая і справядлівая ў самыя неспакойныя часы, — напісала яна ў Twitter. — Яе стойкасць і служэнне будуць натхняць і надалей".
Брытанская каралева Лізавета II памерла 8 верасня на 97-м годзе жыцця. У Вялікабрытаніі і шэрагу іншых краін аб'яўлена 10-дзённая нацыянальная жалоба. Каралём Вялікабрытаніі стаў 73-гадовы прынц Чарльз, які ўзяў імя Карл ІІІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут