Ціханоўская — пра Бяляцкага: Ён здолеў падтрымаць і мяне

25/09/2024 - 11:37

Святлана Ціханоўская і Алесь Бяляцкі / t.me/tsikhanouskaya/

25 верасня споўнілася 62 гады беларускаму палітвязню, праваабаронцу, нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму. Ён за кратамі з ліпеня 2021 года. У 2023-м Бяляцкаму было прызначана 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

"Рэжым кінуў яго за краты толькі за тое, што Бяляцкі пісаў праўду, фіксаваў рэпрэсіі і дапамагаў тым, каго яны закранулі, — піша кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская. — Дзякуючы яго працы свет ведаў праўду пра стан рэчаў у краіне... Нават за час нашага асабістага — хоць і вельмі кароткага — знаёмства я адчула яго бязмежную любоў да Беларусі. Любоў, якая, падаецца, натхняла ўсіх, з кім Алесь сустракаўся на сваім шляху. Ён здолеў падтрымаць і мяне, калі гэта было так неабходна"

У Варшаве, Вільні і Бруселі пройдуць акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі