Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам. Пра гэта прэм'ер напісаў у Twitter і выклаў фота. Бабіш піша, што запэўніў беларускага палітыка: яго краіна падтрымае барацьбу беларусаў за свабоду і правы чалавека.
Ён дадаў, што Чэхія падтрымлівае Беларусь (беларускія дэмакратычныя сілы) канкрэтнымі крокамі.
Раней Ціханоўская сустракалася з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Земанам.
Расійскія СМІ звяртаюць увагу, што ў Чэхіі Святлана Ціханоўская атрымала паліцэйскую ахову, і гэта звязана "з павышанымі рызыкамі для яе бяспекі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут