Ці можа міністр-адміністратар быць лепшым за міністра-прафесара?

16/12/2016 - 12:14

15 снежня ў Беларусі з'явіўся новы міністр адукацыі: замест прафесара-матэматыка Міхаіла Жураўкова гэтую пасаду заняў чыноўнік-камуніст Ігар Карпенка. Яго апошняе месца працы ў Мінгарвыканкаме не было звязанае з адукацыяй, таму прызначэнне было скептычна ўспрынятае ў акадэмічным асяроддзі. Але, на думку загадчыка Кафедры сертыфікацыі БДТУ, эксперта Грамадскага балонскага камітэта Сяргея Вятохіна, у тым, што беларускай адукацыяй пачынае кіраваць міністр-адміністратар, ёсць і свае плюсы.

Існуе сусветная практыка, калі міністрамі прызначаюць менавіта адміністратараў, якія могуць эфектыўна вырашаць палітычныя і гаспадарчыя пытанні. Тут ад міністра шмат залежыць. У нашай традыцыі заведзена, каб міністрам адукацыі быў прафесар — чалавек, паважаны ў акадэмічнай галіне. Але павагу можна зарабіць і іншым спосабам
Сяргей Вятохін, эксперт Грамадскага балонскага камітэта

Да таго ж, новы міністр можа быць зацікаўлены ў тым, каб частку функцый па ўпраўленні адукацыйным працэсам дэлегаваць прадстаўнікам акадэмічнага асяроддзя.

"Міністр сапраўды мусіць больш кіраваць апаратам. Ён можа ўвогуле ніякай новай ідэалогіі не закладваць. Яна можа складацца, дзякуючы іншым спосабам кіравання: праз савет рэктараў, праз грамадскія арганізацыі ў ВНУ, якія выказваюць меркаванне акадэмічнага асяроддзя, — лічыць Вятохін. — І міністру трэба проста арыентавацца, што падтрымліваць у першую чаргу, што не падтрымліваць, да чаго паставіцца крытычна".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі