Чыноўнікі адрэагавалі на скаргу пра тратуары, занятыя летнімі тэрасамі

21/05/2018 - 14:41

10 дзён таму Еўрарадыё апублікавала тэкст пра тратуары, "захопленыя" летнімі тэрасамі мінскіх рэстаранаў. Незадоўга да таго блогер Антон Матолька, са свайго боку, звярнуўся ў адміністрацыю Ленінскага раёна Мінска з просьбай праверыць, ці на сваім месцы стаіць тэраса рэстарана "Café de Paris" па вуліцы Карла Маркса, 8. Па нашых вымярэннях, паміж вулічнай тэрасай і дрэвам рэстаран пакінуў усяго 57 см вольнага месца!

Фота: Еўрарадыё

З адказу, які атрымаў на свой зварот Антон Матолька, вынікае, што спецыялісты нядаўна агледзелі згаданую летнюю тэрасу і засведчылі адрозненні "ад раней узгодненай схемы яе размяшчэння". З адміністрацыі Ленінскага раёна ў рэстаран па вуліцы Карла Маркса накіравалі прадпісанне і абяцаюць трымаць сітуацыю на кантролі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі