Чэмпіянат Еўропы па футболе 2020 года перанесены на 2021 год. Такое рашэнне ў аўторак прыняла УЕФА. Пасяджэнне праходзіла ў фармаце відэаканферэнцый з нацыянальнымі федэрацыямі футбола. У выніку, было вырашана, што сёлета правесці чэмпіянат у 12 гарадах Еўропы, як планавалася, немагчыма. Прычына — пандэмія каранавіруса. Яго прызначылі на 11 чэрвеня — 11 ліпеня 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.