Амерыканскі часопіс Time змясціў на вокладку свайго новага нумару, які з'явіцца ў сярэдзіне лютага, лідара Кітая Сі Цзіньпіна ў медыцынскай масцы. На ёй анансуюцца галоўныя матэрыялы нумару. Усе яны маюць дачыненне да кітайскага каранавіруса.
Вокладка часопіса з'явілася ў Twitter Time з наступным каментаром: "Успышка каранавіруса можа сарваць мары Сі Цзіньпіна пра стагоддзе Кітая". Як вядома, у КНР заражаныя больш за 28 тысяч чалавек, больш за 560 ужо памерлі.
Беларусь адправіла ў Кітай два самалёты з гуманітарнай дапамогай. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь з-за каранавіруса не будзе перарываць адносіны з кітайцамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.