Часопіс Time апублікаваў спіс самых уплывовых людзей 2019 года

17/04/2019 - 18:59

Амерыканскі часопіс Time апублікаваў спіс самых уплывовых людзей 2019 года. 100 чалавек падзеленыя па пяці катэгорыях: "Куміры", "Лідары", "Тытаны", "Наватары" і "Дзеячы мастацтва".

Сярод лідараў — прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пелосі, лідар венесуэльскага парламента Хуан Гуайдо, Папа Францішак, кітайскі лідар Сі Цзіньпін. У Расіі абураюцца, што Уладзімір Пуцін не трапіў у рэйтынг другі год запар.

У катэгорыю "Куміры" трапілі спявачкі Лэдзі Гага і Тэйлар Свіфт, жонка былога прэзідэнта ЗША Мішэль Абама ды іншыя. Сярод дзеячоў мастацтва — брытанская актрыса Эмілія Кларк ("Гульня тронаў"), амерыканскі акцёр Дуэйн Джонсан. У катэгорыі "Тытанаў" — форвард "Ліверпуля" і футбольнай зборнай Егіпта Махамед Салах, кіраўнік Facebook Марк Цукерберг

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі