Чалы: пачатак кампаніі Бабарыкі нагадвае кампанію Лукашэнкі ў 1994 годзе

24/05/2020 - 15:14
Віктар Бабарыка

"Падобны, але толькі ў адным: ва ўсіх ёсць сваё меркаванне, ужо ўспрымаецца як верагодны пераможца (іншых альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла. — Еўрарадыё). Вось ужо праводзяць апытанні, у Бабарыкі блізка да 50%. А пра яго толкам ніхто нічога не ведае. У 1994-м за Шушкевічам і Пазняком стаялі партыі і адпаведныя светапогляды. У Лукашэнкі як такога ўласнага электарату не было. Ён збіраў тых, хто хацеў змен. У цябе быў варыянт: альбо галасаваць за Шушкевіча і Пазняка, якія кажуць правільныя рэчы, альбо галасаваць за кандыдата, які можа перамагчы", — сказаў Чалы.

За права стаць кандыдатам у прэзідэнты Беларусі цяпер змагаюцца 15 чалавек, для гэтага кожнаму з іх трэба сабраць 100 тысяч подпісаў. ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу банкіра Віктара Бабарыкі ў колькасці 8905 чалавек. Гэта самая вялікая каманда сярод "альтэрнатыўных" прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла. Па словах кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у склад ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі ўваходзяць каля 11 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі