Саміт "Усходняга партнёрства" прайшоў 24 лістапада. Але яго вынікі ў Беларусі працягваюць абмяркоўваць да сёння. Хоць ніякіх відавочных вынікаў, на першы погляд, і няма. Тым не менш беларускія чыноўнікі і афіцыйныя палітолагі называюць саміт вельмі паспяховым для нашай краіны, а незалежныя эксперты — пустым.
Чаму ацэнкі саміта так адрозніваюцца? Што хоча атрымаць ад ЕС і ініцыятывы "Усходняе партнёрства" Мінск і чаго ад Мінска чакае наўзамен Брусель? Якія каштоўнасці апроч грошай прапаноўвае "Усходняе партнёрства"? Ці ёсць у гэтай ініцыятывы будучыня і ці ёсць ад яе карысць шараговым грамадзянам краін-партнёраў?
На гэтыя і іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі дырэктар украінскага Інстытута глабальных трансфармацый Аляксей Семеній і пазаштатны эксперт Фонду Карнэгі Балаш Ярабік.