Чаго чакаць Мінску ад новага прэзідэнта ЗША Байдэна?

29/01/2021 - 07:58

У адрозненне ад свайго папярэдніка новы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн не абыходзіць сітуацыю ў нашым рэгіёне і ў Беларусі ў прыватнасці. І нават ужо анансаваная яго сустрэча са Святланай Ціханоўскай. Найхутчэй, гэта азначае, што рэакцыяй ЗША на палітычныя рэпрэсіі ў нашай краіне стане ўвядзенне санкцый.


Ці варта чакаць рэзкай змены палітыкі ЗША ў дачыненні да Беларусі і ці будуць уведзеныя эканамічныя санкцыі датычна беларускіх прадпрыемстваў? Адносіны афіцыйнага Мінска з ЕС і Расіяй — што нас чакае? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае каардынатар праграмы “Знешняя палітыка Беларусі” Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Дзяніс Мельянцоў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі