Былы сябар “стаўбцоўскага хлопца з нажом”: Многія ведалі, што ён п'е і паліць

11/02/2019 - 13:02

Арцём — былы сябар Вадзіма, якога падазраюць у забойстве настаўніцы і вучня школы №2 у Стоўбцах. Ён распавёў, што той быў ціхі хлопчык, ніхто не чакаў ад яго такога:

"Раней былі лепшымі сябрамі, але апошніх года паўтара-два практычна не мелі зносін. Ён быў ціхі, спакойны хлопчык. Не хуліган. Шмат хто ведаў, што ён п'е і паліць. Вучыўся ён раней нармальна, нават хтосьці казаў, што ён быў выдатнікам. А потым пасля класа дзявятага, у яго ацэнкі пагоршыліся. Ніхто не чакаў, што ён такое зробіць. Усе ў шоку".

Здарэнне адбылося раніцай падчас першага ўрока на трэцім паверсе школы. Арцём ў той час быў на другім паверсе ў фізкультурнай зале:

"У нас быў урок фізкультуры. Мы гулялі. І тут нам настаўніца кажа: ідзіце ў распранальню, сядзіце там. Там прабылі каля гадзіны. Потым яны ўжо нам распавялі. Мы былі на другім паверсе, а ўсё гэта адбылося на трэцім. Ва ўсіх быў шок, ніхто не мог паверыць, што гэта здарылася".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 11.02:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі