Дзмітрый Мезенцаў
Участак у мінскім мікрараёне Дразды атрымаў былы расійскі амбасадар у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў. Цяпер ён будуе там катэдж. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама аформленае з паметкай "Для службовага карыстання", піша выданне "Зеркало".
Мезенцаў з 2019 па 2021 год быў амбасадарам Расіі ў Беларусі. Цяпер ён паўнамоцны прадстаўнік Пуціна ў Канстытуцыйным судзе РФ.
Паведамляецца, што ўчастак плошчай 0,15 га ў Драздах вылучаны ў арэнду Мезенцаву тэрмінам амаль на 50 гадоў. Гэта 1500 квадратных метраў, што можна ўявіць як участак 30 на 50 метраў. На такой тэрыторыі цалкам можа змясціцца катэдж да 250 кв. м.
Мяркуючы па спадарожнікавых здымкахў, будаўніцтва дома ўжо вядзецца.
Суседам расійскага чыноўніка стаў Станіслаў Зась, які ў 2015-2020 гг. быў дзяржсакратаром Савета бяспекі, а потым да 2023-га — генсакратаром АДКБ. Побач таксама размяшчаецца катэдж, які кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў 2020-м перапісала на сваіх дачок.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут