Былы галоўны патолагаанатам Беларусі асуджаны на 7,5 года калоніі

04/03/2019 - 12:18

Былы галоўны патолагаанатам Беларусі Аркадзь Пучкоў асуджаны на 7,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці. Яго пакаралі за атрыманне хабараў. Рашэнне суда Ленінскага раёна сталіцы было агучана 4 лютага.

Пучкоў працаваў начальнікам Мінскага гарадскога патолагаанатамічнага бюро, быў галоўным патолагаанатамам Міністэрства аховы здароўя. Яго затрымалі 18 чэрвеня мінулага года падчас перадачы хабару і ад таго часу ён знаходзіцца за кратамі. Праваахоўнікі высветлілі, што са студзеня 2002 года да чэрвеня 2018-га Пучкоў рэгулярна атрымліваў грошы ад прадпрымальнікаў і за гэта дапускаў іх гандляваць трунамі, крыжамі ў краме рытуальных прыладаў, а таксама аказваць паслугі па перавозцы цел памерлых на могілкі. Памер хабару складаў 10% ад кошту тавару, пастаўленага ў краму бюро. На судзе было заяўлена, што Аркадзь Пучкоў забіраў 10% заробку санітараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі