Мікалай Брэдзелеў / "Наша Ніва"
Былога прэс-сакратара мабільнага аператара A1 Мікалая Брэдзелева асудзілі на 4 гады калоніі, паведамляюць праваабаронцы. Яго абвінавачвалі і прызналі вінаватым у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Аднак дзяржаўная "СБ" піша, што па артыкуле "Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі" яго апраўдалі "за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства".
Такім чынам, 4 гады Брэдзелеў атрымаў за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці".
Іншыя падрабязнасці невядомыя, паколькі гэта справа два месяцы разглядалася ў закрытым рэжыме.
Брэдзелева затрымалі ў снежні 2021 года. Праваабаронцам вядома, што сілавікі яго збівалі. На "пакаяльным" відэа Мікалай казаў, што перадаваў блогеру Антону Матольку інфармацыю, "звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю". Але ў кампаніі A1 пазней заявілі, што Мікалай не меў доступу да дадзеных кліентаў. Праваабаронцы прызналі Мікалая Брэдзелева палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут