Некалькі гадоў таму Арчы здымаўся на Onlyfans
— Гэта цяжкая праца, але пра грошы можна не турбавацца, — кажа Арчы. Ён працаваў мадэллю на Onlyfans. Аголеныя фатаграфіі і секс-відэа прыносілі яму нармальны прыбытак, а працу беларус перапыніў толькі праз эміграцыю.
Еўрарадыё паразмаўляла з Арчы пра заробкі на Onlyfans, рызыку працы ў секс-сферы і рэакцыю навакольных.
Арчы 28 гадоў. Пару гадоў таму ён з'ехаў з Беларусі і цяпер жыве ў Берліне. Здымаць інтымны кантэнт ён пачаў яшчэ ў Беларусі; паводле яго, усё пачалося з Твітара.
— Спачатку я публікаваў фатаграфіі, кароткія відэа і аповеды на сваёй старонцы ў Твітары. Пазней я даведаўся пра Onlyfans, дзе за роўна такі ж кантэнт можна было атрымаць канкрэтную матэрыяльную дапамогу.
Паводле Арчы, з меркаванняў бяспекі рэгістравацца давялося праз замежныя акаўнты, у тым ліку прывязваючы банкаўскія рахункі іншых краін. Грошы для яго былі не важныя — у першую чаргу гэта была цікавасць.
— Мы пачалі здымацца з маім партнёрам, з якім я тады сустракаўся. Пазней у нас з'явіліся пастаянныя гледачы, а аўдыторыя пачала пашырацца.
Арчы прызнаецца, што ніколі не лічыў гэта працай. Для яго гэта было хобі, якое магло прынесці дадатковы заробак да асноўнай працы. Найчасцей усё адбывалася спантанна, але бывалі і пастановачныя відэа.
— Я ведаў, што на мяне глядзіць шмат людзей, і ўспрымаў гэта абсалютна нармальна, таму сарамлівасці не адчуваў. Я быў на 100% упэўнены ў тым, што раблю, і не адчуваў страху, што гэта можа камусьці не спадабацца.
Хлопец кажа, што кантэнт яны здымалі з партнёрам, часам аўдыторыя агучвала пажаданні.
— Вядома, мы не задавальнялі попыт на ўсе пажаданні. Бо многія з іх былі альбо небяспечныя для здароўя, альбо неадэкватныя як на нас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут