У казіно / protocol.ua
35-гадовая жанчына працавала бухгалтаркай у дзяржаўнай арганізацыі ў Астраўцы. Яна пералічвала грошы арганізацыі на сваю банкаўскую карту, пасля чаго рабіла стаўкі ў анлайн-казіно.
Каб схаваць пераводы, жанчына афармляла іх як аплату гаспадарчых тавараў і розных паслуг.
Але на гэтым схема не скончылася. Частку наяўных грошай, якія паступалі ў арганізацыю, бухгалтарка наогул не праводзіла праз касу, а таксама залічвала на свой рахунак.
У выніку на стаўкі яна выдаткавала каля 100 тысяч рублёў дзяржаўных сродкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут