Будаўніцтва Беларускай АЭС будзе каштаваць 11 мільярдаў долараў

12/10/2017 - 10:40

Будаўніцтва Беларускай АЭС будзе каштаваць 11 мільярдаў долараў. Пра гэта заявіў яе гендырэктар Міхаіл Філімонаў. Ён нагадаў, што Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне, паводле якога расійскі бок выдзяляе на будаўніцтва да $10 млрд — гэта 90% ад патрэбнай сумы. Яшчэ 1 млрд долараў беларусы ўкладуць з уласных сродкаў. Гендырэктар АЭС адзначыў, што на сённяшні дзень засвоена каля 30% ад расійскага крэдыту, інфармуе БЕЛТА.

Цікава, што ў чэрвені 2011-га Аляксандр Лукашэнка заявіў, што будаўніцтва АЭС будзе каштаваць 7 млрд долараў. Аднак яго прагноз не збыўся. У жніўні 2017 года намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што ў будаўніцтва атамнай станцыі ўжо ўклалі каля 2,7 млрд долараў.

Як вядома, першы энэргаблок Беларускай АЭС мусіць быць здадзены ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі — у 2020 годзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі