БТ: Журналісты нашай кампаніі пазайздросцяць заробкам галадаючага гукарэжысёра

17/02/2016 - 14:25

Белтэлерадыёкампанія апублікавала на сваім сайце афіцыйны каментар да галадоўкі гукарэжысёра Уладзіміра Жолудзя.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, мужчына абвясціў галадоўку, пратэстуючы супраць аплаты працы, якую ён палічыў несправядлівай. У прватнасці, Жолудзь заявіў, што з ім не разлічыліся за падрыхтоўку і наўпроставую трансляцыю нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне”. Ён кажа, што каля тыдня працаваў па 13 гадзін нават без перапынкаў на абед, а атрымаў за гэта толькі 600 тыясч рублёў. На 23 лютага ён запісаўся на прыём да кіраўніка медыяхолдынгу.

Гукарэжысёр, які рыхтаваў трансляцыю “Еўрабачання”, абвясціў галадоўку (відэа)

У сваім каментары БТ паведаміла, што пры працы на палову стаўкі Жолудзь у 2015 годзе атрымоўваў сярэднямесячны заробак больш за 7 мільёнаў рублёў.

"За праект "Еўрабачанне" гэтаму супрацоўніку выплачаны ганарар у памеры 1 млн 150 тыс. рублёў. Акрамя гэтага, кіраўніцтва аддзела гукарэжысёраў хадайнічала аб прэміяванні дадзенага супрацоўніка па выніках праекта. Хадайніцтва 2016/02/10 г. падтрымана кіраўніцтвам Кампаніі — аб прэміяванні Жолудзя У.А. у памеры 1 млн рублёў", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Акрамя таго, паведамляецца, што супрацоўнік жыве ў інтэрнаце, вылучаным Белтэлерадыёкампаніяй. Штомесячная плата там складае каля 100 тыс. рублёў.

"Журналісты Белтэлерадыёкампаніі, роўна як і многія мінчане, якія арандуюць камерцыйнае жыллё, напэўна, пазайздросцяць нашаму гукарэжысёру", — гаворыцца ў каментары.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі