Брытанская каралеўская сям’я апублікавала новае фота прынца Джорджа

22/07/2017 - 08:57

Брытанская каралеўская сям’я апублікавала афіцыйны партрэт прынца Джорджа, якому сёння, 22 ліпеня, спаўняецца 4 гады. Фотаздымак, зроблены ў пятніцу каралеўскім фатографам Крысам Джэксанам, з’явіўся ў Інстаграме Кенсінгтонскага палацу.

Прынц сустрэне свой дзень народзінаў са сваімі бацькамі, якія толькі што скончылі турне па Польшчы і Нямеччыне, паведамляе ВВС.

Раней прынц Джордж і яго малодшая сястра прынцэса Шарлота ўжо суправаджалі бацькоў падчас візіту ў Канаду. А цяпер гэта была першая афіцыйная вандроўка ў Еўропу.

У верасні адзін са спадкаёмцаў англійскага трону павінен пайсці ў школу.

Прынцы Джордж Аляксандр Луі (Джордж Кембрыджскі) нарадзіўся 22 ліпеня 2013 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі