Брэстаўчанка 12 разоў перавяла грошы "лекару з Сірыі", каб ён мог да яе прыехаць

03/12/2022 - 10:37
Перапіска ў інтэрнэце / unsplash

43-гадовая жыхарка Брэста пазнаёмілася ў інтэрнэце з "лекарам з Сірыі" і страціла 26 тысяч беларускіх рублёў. Як піша прэс-служба МУС Беларусі, "у нейкі момант кавалер захацеў прыляцець да беларускі у госці, яна пагадзілася. Але, паводле яго слоў, грошай на паездку не хапала, і мужчына папрасіў перавесці патрэбную яму суму ў доўг. Калі брэстаўчанка зрабіла першы перавод у 2,4 тысячы рублёў, у "сірыйца" з'явіліся іншыя цяжкасці, якія патрабавалі дадатковых уліванняў. Жанчына паверыла і зноў адправіла грошы, усяго 12 разоў".

Пасля апошняга пераводу ашуканец перастаў выходзіць на сувязь. Тады брастаўчанка зразумела, што стала ахвярай махляроў. І напісала заяву ў міліцыю. Крымінальную справу распачалі па факце махлярскіх дзеянняў.

Раней следчыя расказалі, што мінчанін перавёў 20 тысяч долараў на "білеты" "кантрактніцы з Сірыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі