Брэстаўчанін нелегальна вёз 13 кг срэбра праз “зялёны” калідор на мяжы

20/05/2018 - 11:58

Брэстаўчанін нелегальна вёз праз мяжу 13 кілаграмаў срэбра. Кантрабанду выявілі супрацоўнікі Брэсцкай памежнай групы сумесна з АБЭЗ у пункце пропуску “Макраны”. 50-гадовы мужчына ехаў на мікрааўтобусе і скарыстаўся на мяжы “зялёным” калідорам. Металічныя пласціны знайшлі схаванымі ў машыне.

Срэбра канфіскаванае і накіраванае на экспертызу. Вызначаецца кошт затрыманага груза, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі