Брэсцкія ўлады дазволілі фэст "100 год БНР"

13/03/2018 - 18:49

Брэсцкі гарвыканкам ухваліў заяўку на правядзенне 25 сакавіка святочнага фэсту "100 год БНР", але перанёс мерапрыемства на іншую пляцоўку, перадае Радыё "Свабода".

Святочны фэст пачнецца а 13-й гадзіне на плошчы Свабоды. Спярша пройдзе паўгадзінны мітынг, на якім выступяць палітычныя і грамадскія актывісты горада, а таксама прадстаўнікі брэсцкіх уладаў, кажа адзін з заяўнікаў акцыі кіраўнік Брэсцкай арганізацыі БНФ Зміцер Шыманскі.

Чыноўнікі дазволілі прыносіць на Дзеь Волі бел-чырвона-белыя сцягі і герб "Пагоня" разам з іншай сімволікай, "тэматычна звязанай з адзначаемай падзеяй".

У музычнай частцы фэсту выступяць духавы аркестр Брэста, а потым пройдзе рок-канцэрт. Дакладна вядома, што згоду на ўдзел далі гурты :B:N:, Re1ikt, Zolki Band.

На фэсце, які працягнецца да 17-й гадзіны, будуць працаваць сувенірны кірмаш, фатазоны і дзіцячыя пляцоўкі. Паралельна з музычнай пляцоўкай будуць праходзіць майстар-класы рамесьнікаў, а рэканструктарскія клюбы адновяць эпоху Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Раней стала вядома, што гарадскія ўлады далі дазвол на святкаванне 100-годдзя БНР у Мінску і Гродне. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі