Брэсцкае “Дынама” не мае ліцэнзіі УЕФА на ўдзел у футбольнай Лізе Еўропы

29/05/2017 - 14:39

Брэсцкае “Дынама”, якое ў нядзелю выйграла Кубак Беларусі, не мае ліцэнзіі УЕФА на ўдзел у кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы, піша “Прессбол”. Пасля мінулага сезону клуб памяняў юрыдычную асобу: замест грамадскага аб’яднання з’явілася таварыства з абмежаванай адказнасцю. Своечасова дакументы ва УЕФА адпраўлены не былі і цяпер даводзіцца чакаць адказу еўрапейскіх футбольных чыноўнікаў і спадзявацца, што ён будзе станоўчым.

Дырэктар дэпартамента ліцэнзавання Беларускай федэрацыі футбола Андрэй Мішаеў лічыць, што праблем з атрыманнем ліцэнзіі не павінна быць. Запыт ужо адпраўлены, днямі з УЕФА чакаецца адказ.

Як вядома, сёлета ў 1-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы нашу краіну прадставяць салігорскі “Шахцёр” і мінскае “Дынама”. Брэсцкае “Дынама”, як уладальнік Кубка Беларусі, мусіць стартаваць з другога круга.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі