Брэсцкае “Дынама” абыграла БАТЭ ў матчы за Кубак Беларусі

19/05/2018 - 19:21

Брэсцкае “Дынама” другі год запар заваявала Кубак Беларусі па футболе, абыграўшы БАТЭ. Матч за ганаровы трафей адбыўся 19 траўня на стадыёне “Спартак” у Магілёве.

Лік ужо на 13-й хвіліне гульні адкрыў гулец БАТЭ Мірка Іваніч. На 34-й хвіліне Арцём Мілеўскі зраўняў лік —  1:1.

Пасля перапынку на 49-й хвіліне Іваніч аформіў дубль —  2:1 і ажно паўгадзіны барысаўчане перамагалі. Аднак на 79-й хвіліне форвард “Дынама” Джоэль Фамейе забіў гол і лік стаў 2:2. А праз 10 хвілінаў, пад канец гульні,  Павел Няхайчык забіў пераможны гол —  3:2.

Для “Дынама” гэта трэці Кубак Беларусі ў гісторыі клуба. Такі самы паказнік і ў БАТЭ.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі