Брастаўчанін вёз праз мяжу больш за 750 петардаў (фота, відэа)

08/01/2019 - 09:28

Брэсцкія мытнікі знайшлі больш за 750 петардаў, якія кантрабандай вёз праз мяжу з Украіны 18-гадовы жыхар Брэсцкага раёна. Інцыдэнт здарыўся ў пункце пропуску "Макраны", паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта

Хлопец на "Audi A6" схаваў тавар, забаронены для перавозкі праз мяжу, быў схаваны ў некалькіх месцах салона аўто, а таксама ў спецыяльнай хованцы.

Дарэчы, пры ўездзе ў Беларусь хлопец абраў "зялёны" калідор, паказваючы, што не мае тавараў для дэкларавання.
  
Цяпер на яго пачалі адміністрацыйны працэс. Аўтамабіль 1994 года выпуску і петарды затрыманыя да рашэння суда.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі