Брамніка Сяргея Верамко дыскваліфікавалі за абразу суддзі

15/08/2019 - 14:22

Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола пакараў пяціматчавай дыскваліфікацыяй брамніка ФК "Мінск" Сяргея Верамко, інфармуе "Прессбол". Пасля паядынку 17-га тура чэмпіянату Беларусі з мінскім "Дынама" (2:3) Верамко, які быў у запасе, сустрэў арбітра Віталя Севасцьяніка каля ўваходу ў падтрыбуннае памяшканне і "у нецэнзурнай форме" яго абразіў.

Верамко 36 гадоў. У "Мінску" ён з 2018 года. Раней быў брамнікам БАТЭ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі