Брамнік “Ювентуса” Буфон паабяцаў, што будзе гуляць да 80 гадоў

23/12/2017 - 08:30

Брамнік італьянскага “Ювентуса” Джанлуіджы Буфон заявіў, што будзе гатовы згуляць за каманду нават у 80-гадовым узросце.

“Я нават не ведаю, як адказваць на пытанні аб завяршэнні кар’еры. Я адчуваю сябе салдатам на службе ў клуба і краіны. Вельмі верагодна, што я скончу, але я ўсё адно буду даступны. Але нават у 80 гадоў, калі раптам не будзе іншых галкіпераў, ім трэба будзе патэлефанаваць мне. Я хутка патрэніруюся і выйду на поле”, — цытуе футбаліста Der Spiegel.

Сёлета ў лістападзе 39-гадовы Буфон заявіў пра свой сыход са зборнай Італіі пасля паразы ад Швецыі ў сутыкавых матчах адбору на чэмпіянат свету-2018. Італьянская каманда ўпершыню з 1958 года не здолела кваліфікавацца на мундыяль.

У “Ювентусе” Буфон выступае з 2001 года. Тут ён 10 разоў быў чэмпіёнам Італіі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі