Брамнік і гулец так радаваліся адбітаму пенальці, што забілі сабе гол (відэа)

27/01/2017 - 12:08

Брамнік і гулец так радаваліся адбітаму пенальці, што забілі сабе гол. Здарэнне адбылося ў матчы першай турэцкай футбольнай лігі. Брамнік каманды "Газіянтэп" пасля адбітага 11-метровага ўзяў мяч у рукі. У гэты момант да яго падбег абаронца яго каманды Юнус Эмрэ Ілмаз, які кінуўся абдымаць героя і выпадкова выбіў мяч з рук галкіпера, і той закаціўся за лінію брамы. Арбітр зафіксаваў гэты кур'ёзны гол, піша ria.ru.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі