Борыс Джонсан стаў кіраўніком кансерватараў і будзе новым прэм'ерам Брытаніі

23/07/2019 - 12:41

Новым кіраўніком брытанскай Кансерватыўнай партыі стаў Борыс Джонсан, які выйграў партыйныя выбары ў свайго канкурэнта, міністра замежных спраў Джэрэмі Ханта. Гэта азначае, што ў сераду Джонсана абвесцяць новым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, канстатуе Бі-Бі-Сі.

Цяперашняя прэм'ер-міністр краіны Тэрэза Мэй у адпаведнасці з прынятай працэдурай 24 ліпеня падасць каралеве прашэнне аб адстаўцы.

У барацьбе за пасаду кіраўніка партыі вялікая ўвага надавалася стаўленню кандыдатаў да "брэкзіту". Хант настойваў на тым, што для "брэкзіту" трэба падпісваць дамову з ЕС. Джонсан настойвае на выхадзе з ЕС 31 кастрычніка, нават калі Брытанія не зможа дамовіцца з Еўрасаюзам пра ўмовы гэтага выхаду.

Праўда, апаненты Джонсана лічаць, што выхад без пагаднення можа заблакаваць Палата абшчын, як яна гэта ўжо рабіла вясной. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі