Больш за паўмільёна пачкаў цыгарэт везлі ў Латвію пад выглядам дзвярэй

08/12/2021 - 05:29

Вялікую партыю цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі выявілі латвійскія мытнікі, піша rus.delfi.lv. Тытунёвыя вырабы спрабавалі правезці пад выглядам дзвярэй — так быў задэклараваны груз. 

Пасля сканавання грузавіка ў мытнікаў з'явіліся падазрэнні, што ў ім могуць везці кантрабанду. Службовы сабака паказаў, што ў машыне перавозяць цыгарэты. Мытнікі разрэзалі кардонную ўпакоўку з дзвярыма і выявілі ўсярэдзіне бляшаную скрынку. Выявілася, што замест дзвярэй у машыне перавозяць цыгарэты.

Праверка выявіла, што ў грузавіку было 557 816 пачкаў Minsk Capital (11 156 320 цыгарэт) з беларускімі акцызнымі маркамі.

Сума нявыплачаных дзяржаве падаткаў ацэньваецца прыкладна на 1,85 мільёна еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі