Вынікі начной расійскай атакі / ДСНС Украіны
У ноч на 16 красавіка расійскія войскі зноў актыўна атакавалі Украіну беспілотнікамі і ракетамі. Загінулі больш за дзесяць чалавек, больш за 80 — пацярпелі ад расійскіх удараў, паведамляе hromadske.ua.
У Кіеве расіяне пацэлілі ў некалькі шматпавярховікаў. У адной з іх (жылым доме) адбыўся пажар на першым паверсе. Таксама з-пад завалаў прыватнага жылога дома ратавальнікі дасталі дзіця і жанчыну, якіх перадалі медыкам.
Ва ўкраінскай сталіцы ад абстрэлу загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку 12-гадовы хлопчык. Паводле інфармацыі ДСНС, у Кіеве пацярпелі 48 чалавек, 26 з іх медыкі шпіталізавалі.
Па Адэсе было нанесена некалькі хваляў удараў ракетамі і дронамі. Загінула не менш за восем чалавек, яшчэ 16 чалавек пацярпелі. Паведамляецца пра пашкоджанні аб'ектаў партовай, крытычнай і жылой інфраструктуры. Выбуховая хваля выбіла ў некалькіх будынках больш за 300 вокнаў.
Падчас расійскай атакі на Днепр загінулі два чалавекі, яшчэ 30 атрымалі раненні. 14 пацярпелых былі шпіталізаваныя, пяцёра з іх — у цяжкім стане.
Таксама паведамляецца пра атакі ў Мікалаеўскай і Харкаўскай абласцях. Там загінулых няма, але некалькі чалавек пацярпелі ад расійскіх атак і былі шпіталізаваныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут