Боб Дылан прыме Нобелеўскую прэмію

29/10/2016 - 09:29

Амерыканскі спявак Боб Дылан пагадзіўся прыняць Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Як паведамляюць замежныя СМІ, лаўрэат праз два тыдня маўчання нарэшце патэлефанаваў у Шведскую акадэмію — гэтая арганізацыя і займаецца прысуджэннем прэміі.

Дылан сказаў, што для яго атрыманне такой узнагароды — вялікі гонар, а сваё маўчанне ён растлумачыў тым, што пасля абвяшчэння лаўрэатаў “згубіў мову”. На пытанне, ці згодны ён прыняць прэмію, Дылан адказаў: “Ну вядома ж!”.

Пры гэтым удзел Боба Дылана ў цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў, якая адбудзецца ў снежні ў Стакгольме, пакуль застаецца пад пытаннем.

Боба Дылана назвалі лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры 13 кастрычніка. Яму прысудзілі ўзнагароду “за стварэнне новай паэтычнай мовы ў вялікай амерыканскай песеннай традыцыі”.

Цягам двух тыдняў спявак ніяк не каментаваў гэтую падзею, а 21 кастрычніка інфармацыя пра ўзнагароду знікла з яго афіцыйнага сайта.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі