Бізнесмен Віталь Арбузаў застанецца за кратамі да пачатку 2018 года

25/10/2017 - 17:14

Бізнесмену Віталю Арбузаву працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 12 студзеня 2018 года. Таксама яму налічылі 40 млн рублёў (больш за $20 млн) нявыплачаных падаткаў. Пра гэта ў кулуарах пасяджэння Палаты прадстаўнікоў паведаміў журналістам старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

Кіраўнік групы кампаній Fenox Global Group Віталь Арбузаў затрыманы 12 красавіка і ад таго часу знаходзіцца ў следчым ізалятары. З таго часу мера стрымання Арбузава не змянялася.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі